У Луганскай вобласці баевікі стралялі ў раёнах Горнага, Залатога, Арэхавага, Чарнухінага, Станіцы Луганскай, Севераданецка і Шчасця, апошняе моцна разбуранае.

Пра гэта паведаміў у зводцы за 17 верасня прадстаўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

«На ўсходзе ўкраінскія ваенныя выконваюць загад аб рэжыме спынення агню. У той жа час тэрарысты працягваюць абстрэлы пазіцый сіл АТА», — сказаў ён.

«Так, на працягу сутак зафіксаваныя абстрэлы ў Данецкай вобласці — у раёне населеных пунктаў Пяскі, Краснагораўка, Мар'інка, Аляксандраўка, Новаміхайлаўка, Тоненькае, Малаарлоўка, Арлова-Іванаўка, Ніжняя Крынка, Цэнтральны, Гранітнае, Дэбальцава, Данецкае, Стараігнатаўка», — удакладніў Лысенка.

Паводле яго дадзеных, «у Луганскай вобласці тэрарысты абстралялі населеныя пункты ў раёнах Горнае, Залатое, Арэхавае, Чарнухіна, Станіца Луганская, Севераданецк і горада Шчасце».

«З-за масіраваных абстрэлаў тэрарыстаў горад Шчасце атрымаў значныя разбурэнні. Падкрэслім, што паводле палажэнняў міжнародных канвенцый аб правілах і звычаях вайны такія абстрэлы населеных пунктаў лічацца ваенным злачынствам», — заявіў Лысенка.

Акрамя таго, «баевікі ажыццяўляюць перагрупоўку вакол горада Дэбальцава Данецкай вобласці і ўладкоўваюць пазіцыі на пад'ездах да Фашчаўкі і Цэнтральнага Луганскай вобласці і Кіраўскага Данецкай вобласці», заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?