Беларусь падпіша Мінамацкую канвенцыю аб іртуці, прынятую ў Кумамота 10 кастрычніка 2013 года. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 верасня.
На падпісанне канвенцыі ўпаўнаважаны прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
* * *
Канвенцыя носіць імя японскага горада Мінамата, дзе адбылося найбуйнейшае забруджванне навакольнага асяроддзя ртуццю, у выніку якога пацярпелі больш як 30 тысяч чалавек.
У адпаведнасці з канвенцыяй, краіны могуць працягваць выкарыстоўваць іртуць у медыцынскіх вымяральных прыборах да 2030 года ў асаблівых абставінах. Аднак Сусветная арганізацыя аховы здароўя і няўрадавая арганізацыя «Ахова здароўя без шкоды» лічаць, што патэнцыяльныя негатыўныя наступствы ртуці для здароўя настолькі сур’ёзныя, што трэба прыкласці ўсе намаганні для таго, каб намечаная ў канвенцыі асноўная мэта была дасягнута ўжо да 2020 года.