Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Аршанскі раён Віцебскай вобласці, падчас якой азнаёміцца з развіццём ільняной галіны.

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы наведае Арэхаўскі льнозавод, дзе яму паведамяць аб выкананні даручэнняў па павышэнні эфектыўнасці вырошчвання лёну і мадэрнізацыі льнозаводаў краіны. Ён азнаёміцца з тэхналагічнымі працэсамі выпрацоўкі доўгага і кароткага льновалакна на сучасным абсталяванні.

Затым Лукашэнка наведае Аршанскі льнокамбінат, дзе гаворка пойдзе аб рэканструкцыі, тэхнічным пераўзбраенні і павышэнні эфектыўнасці працы гэтага прадпрыемства.

У завяршэнне рабочай паездкі кіраўнік дзяржавы правядзе нараду па пытаннях развіцця льняной галіны, на якой мяркуецца комплексна абмеркаваць усе існуючыя ў гэтай сферы праблемныя пытанні і намеціць шляхі іх рашэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?