Прэзідэнт Германіі Ёахім Гаўк абвінаваціў расійскае кіраўніцтва ў парушэнні міжнароднага права і правоў чалавека.

Паводле яго слоў, усё гэта робіць немагчымым дзяржаўны візіт у Расію. Разам з тым у інтэрв'ю дзюсельдорфскай газеце Rheinische Post, апублікаванным у пятніцу, 19 верасня, Гаўк вінаваціць Маскву ў тым, што яна, прыкрываючыся ўяўнай пагрозай з боку Захаду, абмяжоўвае правы іншых народаў на самавызначэнне.

Кіраўнік германскай дзяржавы падкрэсліў, што крытыкуе не Расею як краіну, але яе ўлады. «Калі я гляджу на Расію, я бачу не толькі ўрад, але і кіраваных ім. Іх лёс і з'яўляецца падставай для маёй крытыкі Крамля», — указаў Гаўк.

Прэзідэнт ФРГ выступіў рэзка супраць тых, хто з разуменнем ставіцца да пазіцыі Расіі ва ўкраінскім канфлікце, сцвярджаючы, што не варта дамагацца ад Масквы згоды на арыентацыю Украіны на Захад. «Прыярытэтнае права нацый на самавызначэнне, — падкрэсліў Гаўк. — Я не магу дапусціць, што мы з падлізніцтвам будзем больш лічыцца з адчувальнасцю Расеі, чым з правам на самавызначэнне ўкраінскага насельніцтва».

Федэральны прэзідэнт Германіі з пахвалой адазваўся аб «Надзвычай адказных» дзеяннях ўрада ў Берліне ў сувязі з украінскім крызісам і падтрымаў пашырэнне НАТА на ўсход. «У нашых суседзяў ёсць права ўступіць у НАТА», — заявіў Ёахім Гаўк, падкрэсліўшы, што для ахвотных уступіць у арганізацыю найважнейшую ролю адыгрывае тое, што гэта не толькі палітычны, але і абарончы альянс. Разам з тым, федэральны прэзідэнт адзначыў, што не чакае таго, што крызіс ва Украіне створыць ваенную пагрозу ў Цэнтральнай Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?