Федэральная антыманапольная служба суседняй краіны канстатуе: Беларусь на фоне харчовага эмбарга ўжо квітнее.

Пра гэта заявіў ІТАР-ТАСС намеснік кіраўніка ФАС Расеі Андрэй Цыганоў ў кулуарах форуму «M&A трэнды ў 2014 годзе» газеты Moscow Times.

Як сказаў ён, Беларусь ва ўмовах расійскага прадэмбарга ператвараецца ў «каласальны цэнтр транзіту ў Расію і перапрацоўкі прадуктаў харчавання». Цыганоў лічыць, што афіцыйная статыстыка Беларусі па экспарце і імпарце дэманструе, што за апошнія два месяцы змяніліся гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі з суседнімі дзяржавамі па малаку, сырах, мясе, то бок санкцыйных у Расіі групах прадуктаў харчавання. Аднак паўплываць на гэтую сітуацыю складана і не вельмі разумна гэта рабіць дырэктыўным спосабам. ФАС у гэтых умовах аналізуе сітуацыю і назірае за выкананнем расійскага заканадаўства.

Раней у шэрагу нарвежскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што пасля ўвядзення Расеяй эмбарга на імпарт прадуктаў харчавання з шэрагу краін, у тым ліку сырой рыбы, Нарвегія нарасцілі экспарт ласося ў Беларусь. Так, па дадзеных нарвежскай статыстыкі, за 36-ы тыдзень 2014 (напачатку верасня) пастаўкі свежага ласося з Нарвегіі ў Беларусь выраслі ўтрая да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года.

Галіновыя эксперты сцвярджаюць, што пасля перапрацоўкі ў Беларусь прадукцыя атрымлівае новы мытны код і можа ўвозіцца ў Расею. У жніўні 2014 расійскія рыбаперапрацоўшчыкі прасілі ўрад РФ пашырыць санкцыйны спіс і ўнесці ў яго гатовую рыбную прадукцыю. Аднак такое рашэнне прынята не было. Забарона на ўвоз у Расію ключавых груп прадуктаў харчавання ў адказ на санкцыі ўведзена з 7 жніўня ў дачыненні да ЕС, Нарвегіі, ЗША, Канады, Аўстраліі. Спіс быў скарэкціраваны ў дачыненні да некаторых груп 20 жніўня. У прыватнасці, было дазволена ўвозіць малька для развядзення рыбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?