З 1 кастрычніка ў аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы з Латвіяй, Літвой і Польшчай часова спыняецца пешаходны рух, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

«Сумежныя дзяржавы ўжо папярэджаны устаноўленым парадкам. Гэта рашэнне абумоўлена адсутнасцю ў беларускіх пунктах пропуску неабходнай інфраструктуры для пешаходнага руху: асобных пешаходных калідораў, асобных тэрміналаў мытнага і памежнага афармлення. Зараз гэта не гарантуе неабходны ўзровень бяспекі пешаходаў і пастаянна стварае складаныя ўмовы дарожнай абстаноўкі у пунктах пропуску, якія раней праектаваліся выключна як аўтадарожныя», — растлумачылі ў памежным ведамстве.

У камітэце дадалі, што гэтыя абставіны былі шматлікімі нагодамі для зваротаў і скаргаў грамадзян, у тым ліку замежных, а таксама крытычных публікацый у СМІ. Акрамя таго, неабуладкаванасць кропак кантролю пры росце папулярнасці гэтага спосабу перасячэння мяжы рэгулярна правакавала стварэнне чэргаў нават з пешаходаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?