ria.ru

ria.ru

Расія не разглядае магчымасць адключэння Расіі ад глабальнага Інтэрнэту.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Паводле яго слоў, Масква прапрацоўвае меры абароны сваёй кіберпрасторы, аднак ідэя блакавання глабальнай сеткі выключана.

«Натуральна, быць не можа і гаворкі пра тое, што Расія можа быць адключаная ад глабальнага Інтэрнэту, пра тое, што яна рыхтуецца да гэтага або разглядае такую магчымасць», — заявіў Пяскоў. Пры гэтым прэс-сакратар прэзідэнта адзначыў, што Расія павінна забяспечыць сваю кібербяспеку ў сувязі з непрадказальнымі паводзінамі краін Захаду.

Інфармацыя пра тое, што расійскія ўлады разглядаюць у якасці адной з магчымых мер абароны сваёй кіберпрасторы адключэнне ад глабальнай сеткі Інтэрнэт з'явілася ў пятніцу, 19 верасня, у газеце «Ведомости».

Паводле выдання, гэтая мера можа насіць часовы характар на выпадак надзвычайных сітуацый. Як адзначаюць «Ведомости», гэтае пытанне планавалася узняць падчас сустрэчы Рады бяспекі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якое адбудзецца ў панядзелак, 22 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?