Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы з аўстрыйскім канцлерам Вернерам Файманам прапанаваў правесці ў Вене чарговы этап мірных перамоваў па Украіне.

Пра гэта паведамляе сайт аўстрыйскай газеты Österreich са спасылкай на канцлера.

Паводле выдання, Пуцін патэлефанаваў Файману праз паўгадзіны пасля вяртання канцлера з Рыма, дзе той абмяркоўваў лёс Украіны з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства ЕС Федэрыка Магерыні.

Österreich удакладняе, што «выбухованебяспечная» размова, якую Пуцін хацеў весці толькі па абароненай ад праслухоўвання лініі, доўжылася 20 хвілін і вялася па-нямецку.

У сваю чаргу аўстрыйскі канцлер агучыў Пуціну чатыры патрабаванні з боку ЕС як мага хутчэй вывесці з усходу Украіны ўсіх расійскіх вайскоўцаў, прызнаць суверэнітэт і цэласнасць Украіны, забяспечыць ахову ўкраінскай мяжы з мэтай не дапусціць паўторнага пранікнення расійскіх салдат і забяспечыць падтрымку мірнага працэсу ва Украіне з боку Крамля.

У сваю чаргу Пуцін заявіў, што «бачыць паступовы пазітыўнае развіццё падзей ва Украіне» і запэўніў, што «высока цэніць» мірныя спробы Файмана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0