19.09.2014 / 15:23

Лукашэнка: У краіне даўно трэба было павышаць пенсійны ўзрост 27

Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі пакуль не абмяркоўваецца. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам Аршанскага льнокамбіната.

У той жа час Лукашэнка мяркуе, што ў краіне даўно трэба было павышаць пенсійны ўзрост. «Але вы гэтага не хочаце. Але майце на ўвазе: такая будзе і пенсія», — Лукашэнка.

«Калі б у нас быў вышэйшы пенсійны ўзрост, то вялікую масу грошай мы маглі б дзяліць на меншую колькасць пенсіянераў і пенсія была б значна вышэйшая. Але калі вы гэтага не хочаце - добра. Будзем шукаць іншыя шляхі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка звярнуў увагу, што ў краіне адзін пенсіянер прыпадае на 1,3 працуючага. «Гэта ненармальна. Трэба, каб суадносіны было хаця б 1:3», — сказаў ён.

0
Хемуль / Адказаць
19.09.2014 / 15:30
Берите пример с плешивого - пенсионный возраст наступил, а он на пенсию не пошёл.
0
. / Адказаць
19.09.2014 / 15:35
Калі б прадукцыйнасць працы была як у Японіі, то можна было б пэнсіі з 40 год плаціць.
0
зьмітрок / Адказаць
19.09.2014 / 15:45
НН, а што калі б замест тнп даць лепей фота беларускай пенсіянеркі... я некалькі раз спрабаваў глядзець навіны на БТ... але прыходзілася пераключыць на віасатхісторі ( Рэд. Дзякуй за падказку.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру