19.09.2014 / 17:11

У Грузіі арыштавана ўсе маёмасць экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі і яго сям'і 2

Накладзены арышт на маёмасць экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі і яго сям'і.

Арыштаваная таксама кватэра на імя маці экс-прэзідэнта Гіулі Аласанія, дом экс-прэзідэнта ў Кварэлі і ўся рухомая і нерухомая маёмасць, аформленае на імя Міхаіла Саакашвілі і Сандры Рулоўс.

Адвакат экс-прэзідэнта Атар Кахідзэ апублікаваў увесь спіс арыштаванай маёмасці Міхаіла Сакашвілі і яго сям'і. Паводле яго дадзеных, арыштаваны зямельны ўчастак яго бабулі Мзіі Цэрэтэлі ў 500 кв.м. Азургеці і яе 10-гадовая аўтамашына «Toyota RAV4», зямельны ўчастак плошчай 0,2 гектары ў Кварэлі, які належыць маці экс-прэзідэнта Гіулі Аласанія; кватэра і мансарда на імя жонкі экс-прэзідэнта Сандры Рулоўс у Тбілісі; дам, які знаходзіцца ва ўласнасці бабулі экс-прэзідэнта ў Тбілісі, 17-гадовая аўтамашына «Honda Accord».

0
З-пад Гомля / Адказаць
19.09.2014 / 18:03
Небагата ж ён зарабіў, а вот наш дык саўсім нішчы. Я чуў, што самы нішчы - із даставерных істочнікаў.
0
подгомелье тоже, а не подмосковье / Адказаць
19.09.2014 / 19:24
Можа ты и прауду кажаш, чалавечак, што наш самы нишчы. А чего удивляться, как работал, так и заработал.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру