14 верасні сабака цвергпінчар Джымка захапіўся ціхім паляваннем — яму давялося падзяліць захапленне гаспадароў.

Дзякуючы сваёй назіральнасці, ён у звыклым пейзажы — голым полі з раскіданымі камянямі, — заўважыў здалёк незвычайны грыб лангерманію (або галавач гіганцкі).

Грыб-прыгажун даволі буйны, каля 50-60 см у дыяметры. Поле, дзе ён вырас, знаходзіцца ў межах Мінска.

У гэтага віду грыбоў маецца мноства назваў, у тым ліку кальвацыя гіганцкая ці ж проста «порхаўка вялікая». Належыць да сямейства шампіньёнавых.

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. У краіне зафіксавана толькі некалькі месцах яго росту ў Віцебскай і Мінскай вобласці. Часам грыб у дыяметры дасягае 50 см. Яго споры з'яўляюцца найкаштоўнейшым лекавым сродкам. Рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў грыбе, маюць высокае проціпухліннае дзеянне (прэпарат праяўляе актыўнасць супраць 13 відаў вывучаных пухлін з 24).

Найбольш часта грыб галавач расце ў адзіночку, але, з'явіўшыся ў адным месцы, можа знікнуць зусім ці не з'яўляцца вельмі доўга. Расце ў мяшаных і ліставых лясах, на лугах, палях, выганах, у стэпах. Ядомы ў маладым узросце. Яго ўжо спрабуюць культываваць, і першыя спробы робяцца ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?