Ларыса Геніюш

У рэабілітацыі беларускай паэтцы было адмоўлена. Генэральны пракурор, які разгледзеў прадстаўленьне пра рэабілітацыю Ларысы Геніюш, спасылаецца на тое, што ён не надзелены правам апратэставаньня пастановаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусі. Менавіта такой пастановай ад 24 лістапада 1999 году Ларыса Геніюш прызнаная не падлеглай рэабілітацыі.

Нагадаем, што прадстаўленьне пра рэабілітацыю было накіравана на імя генэральнага пракурора 1 лістапада. Яго ініцыятарамі выступілі Аргкамітэт па ўвекавечаньні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі Хэльсынскі камітэт. Прадстаўленьне было падпісана больш як 70 вядомымі грамадзянамі нашай краіны, сярод якіх Ніл Гілевіч, Алесь Пашкевіч, Ігар Кузьняцоў, Гары Паганяйла і інш.

Паводле словаў праваабаронцы Гары Паганяйлы,

«дзейнае ў Беларусі заканадаўства не дазваляе прынесьці пратэст на пастанову Прэзыдыюму Вярхоўнага Суду. Для праваабаронцаў ясна, што Вярхоўны Суд прыняў палітычна матываванае рашэньне, далёкае ад прынцыпаў законнасьці й справядлівасьці. Застаецца, бадай, адзінае выйсьце — зьвярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН і прадставіць Беларусь як парушальніцу правоў на справядлівы, кампэтэнтны, незалежны суд!»

Паводле Belhelcom.org

Глядзі яшчэ:
Ці рэабілітуе Міклашэвіч Геніюш?
У Зэльве адчынены і асьвечаны помнік Ларысе Геніюш
Калі цяперашняя дзяржава лічыць Геніюш ворагам, значыць гэта не беларуская дзяржава, мяркуе гісторык Міхась Чарняўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0