19.09.2014 / 18:19

Расія можа абмежаваць імпарт рыбы і малочных прадуктаў з Беларусі 8

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) можа абмежаваць імпарт прадукцыі шэрагу рыбных і малочных прадпрыемстваў Беларусі. 

Паводле слоў памочніка кіраўніка Рассельгаснагляда Аляксея Аляксеенкі, гэта можа адбыцца «з-за прапарцыянальнага росту рызык на фоне рэзкага павелічэння паставак рыбы з Нарвегіі і малочнай прадукцыі з Літвы і Польшчы ў Беларусь». 

«Мы паставілі на маніторынг прадукцыю шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Калі ў нас будуць падставы сумнявацца ў яе бяспецы, вядома ж, мы прымем свае меры», — сказаў Аляксеенка. 

Ён растлумачыў, што ведамства неаднаразова фіксавала мікрабіялагічнае забруджванне ў малочнай прадукцыі і прадукцыі рыбагаспадарчага комплексу, якія рухаліся з Беларусі. Бо колькасць гэтай прадукцыі на расійскім рынку павялічылася ў жніўні—верасні 2014 года, прапарцыянальна выраслі рызыкі распаўсюджвання недабраякаснай прадукцыі. 

Аляксеенка дадаў, што расійскае ведамства мае магчымасць уводзіць абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі прадпрыемстваў Мытнага саюза. «Мы павінны забяспечваць бяспеку прадукцыі, адкуль бы яна не паступала», — склаў ён. 

Кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт заявіў, што служба мае намер узмацніць маніторынг беларускай прадукцыі з-за незвычайнага росту імпарту малочнай прадукцыі з Літвы і Польшчы і рыбы з Нарвегіі ў рэспубліку ў верасні 2014 года супраць ліпеня і жніўня 2014 года. Так, паводле даных ведамства, за ўвесь ліпень 2014 года Беларусь імпартавала з Нарвегіі 1,1 тыс. тон ахалоджанай і замарожанай рыбы, а за 15 дзён верасня — 2,5 тыс. тон. Польшча ў ліпені 2014 года паставіла ў рэспубліку 260 тон пастэрызаваных вяршкоў, а з 1 па 15 верасня 3,5 тыс. тон. Літва пачала імпартаваць у Беларусь пастэрызаваныя вяршкі ў жніўні 2014 года, а з 1 па 15 верасня аб'ём паставак склаў 264 тоны. «Наша задача, калі калегі так павялічваюць вытворчасць, зрабіць так, каб гэта было бяспечна», — сказаў Данкверт. Ён прадоўжыў, што «рост імпарту рыбы і малочнай прадукцыі ў Беларусі не з'яўляецца звычайным ці сезонным». 

Кіраўнік Рассельгаснагляда адзначыў, што асноўным пакупніком малочнай прадукцыі з Польшчы ў верасні быў «Савушкін прадукт». Сярод беларускіх рыбных кампаній, якія рэзка павялічылі пастаўкі рыбы, Данкверт вылучыў Santa Bremor. Калі ў ліпені кампанія паставіла ў Расію 752 тоны ахалоджанай і замарожанай рыбы і 324 тоны філе, то за 15 дзён верасня гэтыя паказчыкі ўжо дасягнулі 1,17 тыс. тон і 712 тон адпаведна.

0
belariy / Адказаць
19.09.2014 / 18:36
ну што ж яны так. а яшчэ "браты" называюцца. усю маліну на караню падразаюць. наш лысенькі і пакрыўдзіцца можа. (((((
0
Цитадель / Адказаць
19.09.2014 / 19:34
Зачем множить сущности? В причинах четко написано - безопасность превыше всего. Соблюдайте нормативы производства, гигиенические стандарты - и все будет хорошо. Россия всерьез взялась за продовольственную безопасность и качество того, что идет на их рынок. Можно только поприветствовать. А стандартные комментаторы уже видят во всем политику...
0
Зачем множить сущности? / Адказаць
19.09.2014 / 19:43
лол
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру