Пра гэта былы палітвязень сёння напісаў у сваім Фэйсбуку: «Прыйшла міліцыя і, павіншаваўшы мяне са сканчэньнем прэвэнтыўнага нагляду, радасна паведаміла, што цяпер за мною ўсталяваны нагляд прафілактычны. Сутнасьць такая: тры арышты «за мацяршчыну» - і вяртаюць нагляд прэвэнтыўны, а там яшчэ тры - і турма.

То бок, калі раней, каб сесьці, мне трэба было тры парушэньні, дык цяпер маю фору ў цэлых шэсьць. Вось толькі дзе той адзьдзел, у якім я мог бы запытацца, колькі разоў у гэтым годзе па іхніх плянах я павінен «вымацерыцца»?» — іранізуе Зміцер Дашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0