Каманда студэнтаў факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта ў складзе Мiкiты Леснiкава, Паўла Iржаўскага i Уладзiмiра Керуса — адзiная з беларускiх камандаў — выйшла ў фiнал чэмпiянату свету па праграмаванню.

Паўфiнальныя спаборнiцтвы прайшлi ў Санкт‑Пецярбургу з удзелам 198 камандаў ВНУ. Ад нашай краiны выступалi студэнты БДУ, БДУIР, Гомельскага дзяржаўнага i Мазырскага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэтаў. Паводле правiлаў спаборнiцтваў, кожная каманда з трох студэнтаў за 5 гадзiн павiнна рашыць як мага большую колькасць задач (усяго прапануецца ад 8 да 12 задач). Для рашэння задачы камандзе неабходна распрацаваць матэматычную мадэль, прыдумаць алгарытм, запраграмаваць яго i праверыць на ўсiх даступных наборах даных. Прычым для рэалiзацыi сваiх праграм камандзе прадастаўляецца ўсяго адзiн камп’ютар, таму тры чалавекi павiнны працаваць як зладжаны калектыў. А праверка рашэнняў ажыццяўляецца аўтаматызаванай сiстэмай на распрацаваных кампетэнтным журы наборах даных, колькасць якiх даходзiць да сотнi.

Камандныя студэнцкiя спаборнiцтвы па праграмаваннi маюць высокi статус i выклiкаюць вялiкi iнтарэс сярод студэнтаў усяго свету, якiя спецыялiзуюцца ў галiне iнфармацыйных тэхналогiй. Так, у чэмпiянаце свету 2007 года ўзялi ўдзел 6099 камандаў, якiя прадстаўляюць 1756 унiверсiтэтаў з 82 краiн. Фiнал спаборнiцтваў пройдзе ў красавiку 2008 года ў канадскiм горадзе Альберта. Беларусь у фiнале будуць прадстаўляць студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.

Надзея Нiкалаева, «Звязда»