19.09.2014 / 20:20

Пашкевіч: Шатландцы не захацелі незалежнасці, бо іх ніхто не прыгнятае 28

Пастаянна сёння пракідаюцца ў стужцы нараканні на тое, што вось жа не ўдалося такі шатландцам набраць большасць на рэферэндуме для таго, каб стаць незалежнай дзяржавай. І вінаватыя шукаюцца — то эмігранты звонку Брытанскіх выспаў, то «панаехаўшыя» імперскія ангельцы. І танальнасць часта такая, што нібыта гэтым самым шатландцы самі сябе пахавалі як народ.

У той час як нічога трагічнага, здаецца, не адбылося — рэферэндум быў дэмакратычны, праводзіўся па ўсіх правілах такога роду мерапрыемстваў, рыхтаваўся задоўга загадзя, усе бакі мелі роўныя магчымасці для агітацыі, выбаршчыкі маглі сто разоў узважыць і вырашыць, як ім будзе лепей. Большасць палічыла, што сумесная дзяржава дае ім больш магчымасцяў, і бурыць яе таму не трэба. У чым тады праблема?

А праблема ў тым, што ў многіх з нас у галаве цвёрда замацавалася, што калі ёсць у нейкай краіне нацыянальная меншасць, то яна абавязкова мусіць прыгнятацца і ў большай ці меншай ступені абмяжоўвацца больш моцным народам у сваім нацыянальна-культурным развіцці. І даць рады сваім праблемам можна толькі дабіўшыся дзяржаўнай незалежнасці, іначай поўны гамон.

Думаю, такая спецыфіка мыслення нашых людзей у тым ліку ёсць і адной з прычынаў падсвядомай падазронасці, з якой яны нярэдка глядзяць на спробы беларускіх палякаў ці ўкраінцаў актывізаваць нават чыста культурна-адукацыйную дзейнасць. Такі адваротны бок таго ж медаля.

Што да народаў Брытаніі, то ім цяпер менавіта што «далі поўную свабоду», таму незалежнасць для гэтых народаў цяпер не пытанне жыцця і смерці. Яны могуць спакойна ўзважваць эканамічную мэтазгоднасць такога кроку.

Алесь Пашкевіч, кандыдат гістарычных навук

0
ага / Адказаць
19.09.2014 / 20:34
Ну, 47-та адсоткаў прыгнечаных есць. Але, гэта не сапраўдныя шатландцы, не літвіны, карацей.
0
неяк так / Адказаць
19.09.2014 / 20:39
Жыхары РБ захацелі вярнуць савецкую сымболіку, бо яна ім вельмі падабалася і толькі з ей яны адчувалі сябе сапраўднымі. незалежнымі беларусамі.
0
кубик льда / Адказаць
19.09.2014 / 20:40
Дааа, змагары таки расчараваныя в шотландцах, да... Выходит, и ИРА зря воспевали аки героев... Таки людям не нужны навязанные, надуманные ценности. А когда станут нужны, они сами об этом и заявят, взрывать и стрелять для этого не нужно...
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру