19.09.2014 / 22:55

Лукашэнка: Лён — культура палітычная 3

president.gov.by

«Адрадзіць былую славу беларускага лёну» запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка 19 верасня падчас рабочай паездкі ў Аршанскі раён Віцебскай вобласці, дзе адбылася нарада па пытаннях развіцця льняной галіны.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка нагадаў, што ў сакавіку 2010 года ў Оршы ўжо праводзілася аналагічная нарада. «Тады былі ўскрытыя праблемы ў гэтай сферы і, як нам тады здавалася, знойдзены механізмы іх вырашэння. Іншымі словамі, вызначыліся, што і як трэба рабіць, каб вывесці з крызісу льняную прамысловасць», — сказаў ён. Урад узяў на сябе абавязацельства па выкананні намечанага, дзяржслужачыя атрымалі канкрэтныя даручэнні. Затым быў прыняты комплексны бізнес-план развіцця льнаводчай галіны Беларусі на 2013—2015 гады.

«Прыйшоў час падвесці некаторыя вынікі гэтай працы. Як мяне інфармуюць, яны пакуль нездавальняючыя. Асноўныя маса праблем, аб якіх гаварылася на папярэдняй нарадзе, існуе дагэтуль», — адзначыў Лукашэнка.

«Як бы ні хацелася прыхарашыць сітуацыю ўраду і мясцовай уладзе, дзяржаўных кантралёраў не ашукаеш, — заявіў ён.

— Мяне інфармуюць, што, як і раней, фактычна ва ўсіх абласцях мелі месца факты сяўбы лёну з парушэннем аптымальных тэрмінаў. Мяне гэта нават не тое, што ўражвае, а забівае: няўжо на 50 га, максімум 100, у нас рэдка 150 га лёну вырошчваюць у гаспадарцы, нельга ў аптымальныя тэрміны пасеяць?!»

Акрамя таго, не выконваецца тэхналагічны рэгламент вырошчвання гэтай культуры, што цягне недабор таварнай прадукцыі і пагаршэнне яе якасці. Для пасеваў адводзіліся землі, непрыгодныя па аграхімічных паказчыках. Па-ранейшаму востра стаяць пытанні зношанасці парка машын для апрацоўкі лёну, недахопу кваліфікаваных механізатарскіх кадраў. Мадэрнізацыя льнозаводаў зацягнулася, планы не выконваюцца. Акрамя таго, мелі месца факты, калі закупленае дарагое абсталяванне прастойвала на вуліцы.

«У выніку заканамерны вынік: галіна застаецца стратнай, — падкрэсліў Лукашэнка. — Прайграе ў канкурэнтаздольнасці на кожным этапе перапрацоўкі лёну. Аб`ёмныя і якасныя паказчыкі льнопрадукцыі не адпавядаюць патрабаванням часу і магчымасцям нашых прадпрыемстваў».

Лукашэнка адзначыў, што ў краіне ўжо шмат зроблена, каб узняць ільняную галіну на больш высокі ўзровень.

«Гэта культура для Беларусі палітычная. Яна на гербе нашай краіны. Але справа тут нават не ў палітыцы: гэта цудоўны тавар, цудоўны прадукт!» — заявіў ён.

0
я беларус / Адказаць
19.09.2014 / 23:57
..лён - культура палiтычная.. Ну, усё.. пасля такой заявы у лёну вушы, прабачце, пялёсткi завянуць адразу.. ;-)
0
гопанькi!.. / Адказаць
20.09.2014 / 07:14
..дзе мой каментар пра лён?!. спiм?!.
0
міхась / Адказаць
20.09.2014 / 11:36
Лен - у кандыдаты на прэзідэнта!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру