president.gov.by

president.gov.by

У ходзе паездкі ў Аршанскі раён Віцебскай вобласці 19 верасня Аляксандр Лукашэнка зноў закрануў тэму рацыёну суграмадзян.

«Простая формула: у ежу ўжываць і апранаць трэба тое, што вырошчваецца на сваёй зямлі. Лепшых прадуктаў, чым вырашчаных на зямлі, на якой ты сам вырас, у свеце не бывае. Ніякія апельсіны, лімоны і бананы не заменяць тую ежу, якая вырабляецца тут, у нас», — заявіў Лукашэнка, словы якога прыводзіць прэс-служба прэзідэнта.

«Мы яшчэ мала ведаем аб сувязі чалавека з гэтымі прадуктамі, — прадоўжыў ён. — Але чалавек, не ведаючы тонкасцей, даўно зрабіў выснову: харчуешся тым, што вырашчана на той зямлі, на якой сам вырас, будзеш здаровым.

Тое ж самае можна сказаць і аб адзенні. Гэта нашы тканіны. І тут нават не ў патрыятызме справа: для здароўя гэта карысна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?