itar-tass.com

itar-tass.com

У Мінску ўдзельнікі пасяджэння кантактнай групы па Украіне завяршаюць абмеркаванне праграмы дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў мірнага пратакола ад 5 верасня.

Як паведаміла ІТАР-ТАСС крыніца, блізкая да перамоваў, удзельнікі сустрэчы, у прыватнасці, узгадняюць «жорсткае замацаванне межаў бакоў па стане на сённяшні дзень, забарона на ўжыванне ўсіх відаў зброі і наступальных дзеянняў, а таксама адвод ад лініі судакранання буйнакалібернага ўзбраення».

У пасяджэнні, як і ў папярэдняй сустрэчы 5 верасня, прымаюць удзел былы прэзідэнт Украіны і спецпасланнік цяперашняга кіраўніка дзяржавы Леанід Кучма, «прэм'ер-міністр» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка, кіраўнік абвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігар Платніцкі, першы віцэ-прэм'ер ДНР Андрэй Пургін, старшыня «вярхоўнага савета» ЛНР Аляксей Каракін, пасол РФ у Кіеве Міхаіл Зурабаў, а таксама афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне Хайдзі Тальявіні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0