Былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, прадстаўнік Кіева на перамовах па Данбасе, даў адлуп журналісту пуцінскага канала «Лайфньюс» на прэс-канферэнцыі па выніках падпісання пратакола.

На пытанне: «Ну не хочуць ДНР і ЛНР жыць ва Украіне — што рабіць будзеце?» — Кучма адказаў: «Давайце пачуем адказ вашых рэгіёнаў, як хочуць яны жыць і што ім адкажуць. Тады і я вам адкажу на ваша пытанне», — цытуе яго ў сваім Фэйсбуку карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук.

Сустрэча кантактавай групы ў Мінску закончылася падпісаннем пратакола аб вызначэнні лініі раздзялення бакоў і адводзе цяжкіх узбраенняў. Дамоўленасці замацоўваюць статус-кво Данбаса, падобны да статуса Прыднястроўя пасля 1992 года. Такім чынам, Пуцін дасягнуў сваёй задачы-мінімум, стварэння марыянеткавай квазі-дзяржавы на ўсходзе Украіны, але не дасягнуў задачы-максімум — адрыву ад Украіны яе паўднёвай паловы, якую ў Маскве назвалі «Наваросіяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?