Як паведамлялася раней, а гадзіне ночы на праспекце Незалежнасці аўтамабілем «Фіят» быў здзейснены наезд на інспектара дарожна-патрульнай службы пры ажыццяўленні ім сваіх службовых абавязкаў. Супрацоўнік міліцыі ад атрыманых пашкоджанняў памёр на месцы. Кіроўца аўтамабіля з месца здарэння ўцёк, але быў затрыманы ў самыя кароткія тэрміны ў выніку зладжаных і правільных дзеянняў калегаў загінулага.

У ходзе расследавання крымінальнай справы было высветлена, што аўтамабіль «Фіят», якім кіраваў абвінавачваны, быў ім угнаны ў той самы вечар незадоўга да здарэння.

Следчыя старанна вывучылі і аднавілі падзеі таго вечара. Праведзены шэраг складаных экспертыз. Устаноўлена, што на момант здзяйснення ДТЗ мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, перавысіў дазволеную ёна дадзеным участку хуткасць, быў пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам на пяць гадоў.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па ч.4 арт.317 (Парушэнне правілаў дарожнага руху, у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека), ч.1 ст.214 (Згон транспартнага сродку), ч.2 ст.317-1 (Упраўленне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення), ст.417 (Ухіленне ад выканання прысуду суда), ст.418 (Ухіленне ад пакарання ў выглядзе штрафу) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?