Штогод лідскія грэка-каталікі адзначаюць свае парафіяльнае свята — Дзень Св. Язафата (16 верасня паводле старой уніяцкай традыцыі). Сёлета гэта свята супала з 20-гадовым юбілеем парафіі. Вернікі з Ліды і госці ( разам каля 60 чалавек) сабраліся ў нядзелю, 20 верасня, на Святочную Літургію. Каля дзясятка святароў і сярод іх архімандрыт Сяргей Гаек, маліліся разам за поспехі парафіі, за вернікаў і за Беларусь. Адбывалася набажэнства ў двары парафіяльнага дома. Пасля малітваў быў пачастунак, а таксама скокі, танцы, музыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?