У Мінску каля другой гадзіны ночы, ужо 20 верасня, быў падпісаны Мемарандум аб мерах па спыненні ўзброенага канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Сустрэча трохбаковай кантактнай групы доўжылася каля сямі гадзін разам з вячэрай.
Адзін з найгалоўных вынікаў сустрэчы — дасягненне дамоўленасці пра адвод цяжкага ўзбраеньня на дальнасьць 15 кілямэтраў ад лініі супрацьстаяньня.
Фотакопія Мемарандума апублікаваная на сайце АБСЕ.