Авантурызм, зменлівасць, творчы пачатак, самазванства – гэта трыкстар.

Ён ніколі не з’яўляецца ўвасабленнем абсалютнага дабра ці абсалютнага зла, яму нельга верыць, таму што ён заўсёды можа здрадзіць, за ім рызыкоўна ісці, таму што можна падмануцца. Залішне даверлівыя могуць быць пакараныя. Сцвярджаючы ісціны і нормы, трыкстар сам першым абвяргае і змяняе іх. Аднак падман трыкстара не выступае супрацьлегласцю ісціны, ён – гульня, карнавал, дзе дабро і зло, высокае і нізкае мяняюцца месцамі. І ў гэтай гульні ствараецца прастора для творчасці, для стварэння новых каштоўнасцяў і сэнсаў. Пасля трыкстэра заўсёды застаецца разнастайнасць, ён не дазваляе любым ісцінам, каштоўнасцям, аўтарытэтам усталяваць абсалютную ўладу над людзьмі.

Архетып трыкстара – падманшчыка і спрытнягі, уласцівы ўсім міфалагічным сістэмам. Чаму чалавецтва стварыла гэты вобраз?

Якія сацыяльныя функцыі ён выконвае і як можа быць прыдатным для асэнсавання сучаснасці разважае філосаф, прафесар універсітэта Вітаўта Вялікага (Каўнас) Гінтаўтас Мажэйкіс.

Лекцыя адбудзецца ў рамках цыклу публічных лекцый «Лятучага ўніверсітэту» Urbi et Orbi. 26 верасня ў 19.00 у прасторы ЦЭХ (пр. Незалежнасці, 58,6). Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0