Жыхар Кемераўскай вобласці скраў з гаража аўтамабіль і штурхаў яго каля кіламетра, бо не ўмеў кіраваць. Пра гэта ў панядзелак паведамляе прэс-служба ГУ МУС па вобласці.

Пра тое, што мужчына сагнаў аўтамабіль, супрацоўнікі ДІБДР горада Ленінск-Кузнецкі даведаліся пасля праверкі машыны, якую падазроны «кіроўца» прыпаркаваў каля кафэ.

«Высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, пры сабе ў яго не аказалася ні пашпарта, ні пасведчання кіроўцы, ні дакументаў на машыну. Паліцыянты даставілі мужчыну ў аддзел паліцыі, а транспартны сродак — на спецстаянку», — сказалі ў прэс-службе.

Пакуль супрацоўнікі паліцыі высвятлялі, каму належыць аўтамабіль, у дзяжурную частку звярнуўся пацярпелы з заявай аб згоне. Як аказалася, зламыснік, прарабіўшы адтуліну ў даху гаража, спусціўся ўнутр, склаў у салон аўтамабіля знойдзеныя ў памяшканні каштоўныя рэчы, адкрыў вароты і павёз аўтамабіль сваімі сіламі.

«Транспартны сродак ён планаваў разабраць на запчасткі», — удакладнілі ў ГУ МУС.

Аўтамабіль вернуты пацярпеламу. У дачыненні да згоншчыка ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж», яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?