Кампанія «Атлант Тэлекам» з 1 кастрычніка павысіць плату за інтэрнэт. Такая інфармацыя размешчана на сайце правайдара.

Паслугі падаражэюць на Br15 тыс. без уліку ПДВ. Пры гэтым для шэрага безлімітных прапаноў будуць павялічаны парогавыя значэнні знешняга трафіка.

Так, на тарыфных планах Ethernet парог павялічыцца з цяперашніх 150 до 300 ГБ. Скорасць доступу пры дасягненні гэтага паказчыка будзе абмяжоўвацца не 1024 Кбіт/c, а 2048 Кбіт/c. На ADSL-тарыфах парогавыя значэнні і скорасць доступу пры іх дасягненні таксама павялічацца ў два разы. Для паслуг з тарыфікацыяй павялічыцца аб'ём уключанага трафіка.

У бягучым годзе «Атлант Тэлекам» ужо двойчы павышаў кошт доступу ў інтэрнэт — у маі і жніўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?