22.09.2014 / 17:40

Навукоўцы ажыццявілі квантавую тэлепартацыю на 25 кіламетраў 4

Фізікі тэлепартавалі квантавы стан фатона на адлегласць 25 кіламетраў. Вынікі сваіх даследаванняў аўтары апублікавалі ў часопісе Nature Photonics, а коратка з імі можна азнаёміцца на сайце AlphaGalileo.

У сваім эксперыменце навукоўцы разнеслі два заблытаныя фатоны на адлегласць у 25 кіламетраў па аптычным валакне. Адна з часціц (другая) апынулася пры гэтым у крышталі.

Далей фізікі змянілі квантавы стан першага фатона з дапамогай уздзеяння на яго трэцім. У выніку стан другой часціцы (якая знаходзілася ў крышталі) змяніўся.

Такім чынам навукоўцы назіралі праяву квантавай нелакальнай карэляцыі: хоць фатоны былі разнесеныя на адлегласць 25 кіламетраў, змяненне стану аднаго з іх адбілася на іншым.

Даследчыкі палепшылі сваё папярэдняе дасягненне дзесяцігадовай даўніны, калі на адлегласць шасці кіламетраў тэлепартавалі стан фатона.

Тэлепартацыя па оптавалакне ажыццяўляецца цяжэй, чым па паветры. Гэта звязана з узаемадзеяннем фатонаў са шклом, у ходзе якога яны губляюць значную частку першапачатковай інфармацыі. У ходзе работы навукоўцы адзначылі высокую дакладнасць сваіх вымярэнняў. Па іх словах, гэта можа прывесці да прагрэсу ў выкарыстанні заблытаных фатонаў у квантавай крыптаграфіі.

0
Андрэй / Адказаць
22.09.2014 / 17:54
Шаноўная рэдакцыя! Не падманвайце чытачоў. Эфект квантавай заблытанасці вядомы даўно. Гэты эксперымент - проста яго праява на значнай адлегласьці (так і павінна быць). Гэта - прыкладаная фізіка. Але самае галоўнае, што да тэлепартацыі квантавая заблытанасць мае такое дачыненьне, як мая пятая кропка да балету. Эфект немагчыма прымяняць для тэлепартацыі нават тэарэтычна, т.я. ніякая інфармацыя не перадаецца. Як слушна заўважана ў канцоўкі артыкулу, яго можна прымяняць у крыптаграфіі але гэта, відаць, адзіная сфера, дзе эфект плануюць прымяняць.
0
Мiкола))) / Адказаць
22.09.2014 / 17:58
а гэта файная рэч, другая пасьля стварэньня 3D прынтараў. Вось так, сябры, у дужа цікавы час жывом. Хаця наўрад ці навуковыя адкрыцьці паўплываюць на істу чалавека.
0
..ЛЯЛЯ / Адказаць
22.09.2014 / 21:44
..чалавецтва, як сляпое кацяня, шукае iснуючы шлях.. ..i тут галоунае - не засядзецца у слепаце..
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру