х х х

Не купляй пісталет,
Ён табе не спатрэбіцца.
Ты самотны паэт
Хоць цяпер не бясхлебіца.
Чорны твой чарнавік
Ля шкарпэтак валяецца.
Дзед твой быў бальшавік,
Ён жывы і не каіцца.
Ён царкву разбурыў
І спаліў сінагогу.
Ён пра мір гаварыў
І не слухаў нікога.
Не купляй пісталет,
Пісталет жа — не цацка.
Чорным стаў белы свет,
Але ўсё ў нас па-брацку.
І твой свет— калідор,
Што вядзе ў прыбіральню.
Я — не твой пракурор,
Я — не твой ратавальнік.
Я на працу хаджу
І табе гэта смешна.
Ты на сценах дажджу
Напісаў «НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ».
Не купляй пісталет,
Бо ён не дапаможа.
Лепш пакліч на абед
Маладых і прыгожых
І свой верш пачытай,
Дзе віно, не бясхлебіца.
Пісталет не купляй,
Ён вар'ятам спатрэбіцца…

21.09.2014

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?