Дарагія сябры!

Хто з Глыбокага ці хто будзе там — запрашаю на сваю выставу, якая будзе праходзіць у гэтым цудоўным горадзе. Тэматыка тая ж — «Беларусь у абдымках зорак», але большасць здымкаў абноўлена ў параўнанні з тым, што некалі выстаўлялася ў Мінску. Выстава будзе працаваць з 23 верасня ў Гарадскім цэнтры культуры (вул. Леніна, 40). Выходны — панядзелак, білеты амаль бясплатныя.

А 23 верасня (аўторак) будзе яшчэ і невялікае адкрыццё выставы, куды запрашаю тым больш. Пачатак у 16.00. Акрамя стандартнага праслухоўвання прамоваў і прагляду здымкаў, можна будзе атрымаць бясплатна паштоўкі са здымкамі — завёз туды больш за 600 штук. Сардэчна запрашаю!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?