26 верасня ў галерэі «Ў» (пр-т Незалежнасьці, 37А) адбудзецца презентацыя новага навучальнага года ў Беларускім Калегіюме.

У праграме:

— бліц-лекцыя Ігара Бабкова «Уводзіны ў Беларускі Калегіюм»,

— выступы кіраўнікоў праекту Ірыны Дубянецкай і Андрэя Казакевіча, куратараў спэцыялізацыяў Валянціна Акудовіча, Максіма Жбанкова і Аляксея Ластоўскага,

— прэзентацыя аўтарскіх майстэрняў Андрэя Хадановіча і Андрэя Лянкевіча,

— студэнты ды выпускнікі БК са сваімі праектамі,

— паэтычны марафон,

— конкурс на лепшы слёган БК,

— нефармальная камунікацыя з выкладчыкамі.

Працуюць кніжны шапік, выстава інтэлектуальных дасягненьняў і інфармацыйная пляцоўка для будучых навучэнцаў.

На салодкае – канцэрт слухачкі БК Паліны Рэспублікі.

Пачатак а 18.30. Уваход — вольны

Падзея ў facebook

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0