Лад, 21.00

posterБанды Нью-Ёрку (Gangs of New York)
ЗША – Нямеччына – Італія – Вялікабрытанія – Нідэрлянды, 2002, каляровы, 166 хв.
Рэжысэр: Марцін Скарсэзэ
Ролі выконваюць: Леанарда Дзі Капрыё, Дэніэл Дэй-Льюіс, Кэмеран Дыяс, Джым Бродбэнт, Джон Рэйлі, Генры Томас, Лаям Нісан, Брэндан Глісан
Жанр: Гангстэрскі эпас, гістарычная драма
Прызы: 10 намінацый на “Оскар”, прэмія BAFTA Дэніэлу Дэй-Льюісу, “Залаты глёбус” за найлепшую рэжысуру й найлепшую песьню – усяго 33 узнагароды й 59 намінацый
Адзнака: 7 (з 10)

Нью-Ёрк, 1863 год. На вуліцах гораду пануе закон сілы. Ад рук банды Мясьніка гіне Валон, бацька Амстэрдаму. Пасьля доўгіх гадоў Амстэрдам, непазнаны, вяртаецца на вуліцы Нью-Ёрку, каб адпомсьціць забойцам…

Гамлетаўскі сюжэт помсты перанесены Скарсэзэ на вуліцы амэрыканскага гораду (які здымаўся ў Рыме). Каралём Клаўдзіем стаецца бандыт Мясьнік (Дэніэл Дэй Льюіс), Гамлетам – Леанарда Дзі Капрыё (у ролі Амстэрдама), а эпічная сага пра крымінальныя гарадзкія войны паказвае, зь якой крыві й гвалту вырастала Амэрыка. Акторы ў Скарсэзэ, як заўжды, граюць на мяжы сваіх магчымасьцяў.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?