У вёсцы Кажан-Горадак Лунінецкага раёна 23 верасня каля 20.40 загінуў пешаход, на якога наехалі два аўтамабілі. 

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, спачатку на 45-гадовага мясцовага жыхара ўчыніў наезд аўтамабіль «Кія-Карэнс», якім кіраваў 45-гадовы аднавясковец. 

Паводле папярэдніх звестак, пешаход з роварам пачаў пераходзіць праезную частку вуліцы Гімбатава злева направа па ходзе руху мінівэна ў непасрэднай блізкасці ад яго. 

Ад удару пешаход упаў на дарогу і на яго наехаў «Форд-Транзіт», які рухаўся ў сустрэчным напрамку. За рулём «Форда» знаходзіўся 21-гадовы жыхар вёскі Цна. 

Ад атрыманых траўм пешаход памёр на месцы. Ён не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі, хаця яны былі на ровары, які вёў пешаход. 

Як дапоўніла Сахарчук, яшчэ адно ДТЗ з удзелам пешахода адбылося 23 верасня ў 20.10 у Баранавіцкім раёне. На аўтадарозе Баранавічы — Уцёс 33-гадовы жыхар Баранавічаў, кіруючы аўтамабілем «Фольксваген-Джэта», учыніў наезд на неабазначанага святлоадбіўнымі элементамі 36-гадовага жыхара вёскі Уцёс, які ляжаў на праезнай частцы. Мужчына з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам асновы чэрапа, закрытым пераломам верхняй трэці правага сцягна змешчаны на лячэнне ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу. 

Па факце гэтых ДТЗ праводзяцца праверкі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?