24.09.2014 / 18:26

У Еўропе ў рамках спецаперацыі арыштаваныя больш за 1000 злачынцаў 5

Супрацоўнікі Еўрапола — паліцэйскай службы Еўрасаюза — у ходзе аперацыі супраць арганізаванай злачыннасці затрымалі больш за тысячу чалавек.

Як заявіў дырэктар Еўрапола Роб Уэйнрайт, гэта была найбуйнейшая аперацыя супраць арганізаванай злачыннасці, якая калі-небудзь праводзілася ў Еўропе.

Яна была накіраваная супраць усіх відаў злачынстваў, у тым ліку наркагандлю, арганізацыі нелегальнай іміграцыі, падатковых парушэнняў, падробкі грошай, крадзяжоў.

Як заявіў Роб Уэйнрайт, аперацыя нанесла «вельмі моцны ўдар па ўсёй крымінальнай інфраструктуры Еўропы».

Дырэктар Еўрапола паведаміў, што ў выніку прынятых мер удалося выратаваць 30 дзяцей з Румыніі, якія маглі стаць ахвярамі гандлю людзьмі. Акрамя таго, па яго словах, была канфіскаваная значная колькасць наркотыкаў, у тым ліку сотні кілаграмаў гераіну і какаіну.

0
? / Адказаць
24.09.2014 / 19:15
Не толькі канаплянікам не пашчасціла?
0
Валацуга / Адказаць
24.09.2014 / 20:10
100% што большасць злачынцаў негры і другая навалач.
0
гор / Адказаць
24.09.2014 / 20:26
Интересно нисколько из них негров 99% или больше
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру