24.09.2014 / 19:58

Лукашэнка: Усё, што адбылося на Майдане, — няправільна і неканстытуцыйна 36

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўсё, што адбылося на Майдане, — няправільна і неканстытуцыйна. Такое меркаванне ён выказаў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў у Кішынёве.

«Там загінулі людзі з двух бакоў. Гэта дрэнна. І ў кожнага загінулага, у калекі ёсць бацькі, сваякі. Нехта сына страціў ці атрымаў скалечаным, нехта страціў мужа, дзеці пазбавіліся бацькі… Гэта што, нармальна? Гэта ненармальна. Гэта мая пазіцыя і беларускага народа», — адзначыў кіраўнік Беларусі.

Беларускі лідар лічыць, што падзел жыхароў адной краіны на заходніх і ўсходніх ствараецца штучна, каб сутыкнуць народы, каб знайсці матывацыю для сваіх пазіцый.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў не лічыць яго міратворцам ўкраінскага канфлікту, бо, па яго словах, ён проста робіць тое, пра што яго папрасілі. «Так склалася, што Беларусь стала зручнай пляцоўкай для перамоў. І я як гаспадар нешта спрабаваў зрабіць у гэтым плане, а мая заслуга ў гэтым невялікая», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што ў яго ёсць пэўная асабістая матывацыя, паколькі ён мае ўкраінскія карані, а таксама не можа глядзець, калі «плачуць дзеці, а калі гінуць — наогул катастрофа».

«Упэўнены, мы, славянскія народы, перадолеем гэтыя цяжкасці, — сказаў беларускі лідар. — Любая вайна сканчаецца мірам».

0
talk4food / Адказаць
24.09.2014 / 20:02
ШОС!
0
понастроились в Дроздах / Адказаць
24.09.2014 / 20:07
Банду геть!!!!!!!!!
0
Да чёрт с ней, Европой / Адказаць
24.09.2014 / 20:12
Саш, ты определись чего боишься больше ????. "Новстройки русского мира" в РБ или простых Беларусов ! Некрасиво получается, и МНР (Минская, Могилёвская Народная Республика) плохо, и "Площадь" в Минске нехорошо. Пора выбирать, Саш ............и Беларусам ТОЖЕ...!
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру