Супрацоўнікі УСК па Брэсцкай вобласці сумесна з аператыўнікамі УУС Брэсцкай вобласці выявілі эпізод злачыннай дзейнасці кіраўніка школы Брэсцкай вобласці ў дачыненні да яшчэ аднаго дзіцяці, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.
«Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў выяўлены яшчэ адзін эпізод злачыннай дзейнасці кіраўніка брэсцкай абласной школы», — распавялі ў СК.