фота са старонкі Femen у Facebook
фота са старонкі Femen у Facebook
У Парыжы каля дзесяці актывістак Femen правялі акцыю пратэсту супраць баевікоў з радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Аголеныя па пояс актывісткі прыйшлі на Елісейскіх палях, дзе з пластмасавымі аўтаматамі ў руках выкрыквалі «Няверныя, устаньце і змагайцеся супраць «Ісламскай дзяржавы» ды іншыя лозунгі. Акцыя доўжылася некалькі хвілін і выклікала вялікую цікавасць у турыстаў.
Femen — гэта міжнародны жаночы рух, вядомы сваімі скандальнымі акцыямі пратэсту. Іх дзеянні класіфікуюцца як «радыкальны эксгібіцыянізм». У склад руху ўваходзяць студэнткі і школьніцы. Большасць актывістак пратэстуюць топлес.
Сёння стала вядома, што ісламісты ў Алжыры абезгаловілі выкрадзенага раней турыста Эрвэ Гурдэля.