На зьезьдзе БНФ у Менску абвешчаныя вынікі першага туру галасаваньня ў выбарах старшыні арганізацы:

Вінцук Вячорка — 107 галасоў

Алесь Міхалевіч —104 галасы

Віктар Івашкевіч — 26 галасоў.

Усяго прагаласавала 242 дэлегаты зьезду.

5 бюлетэняў прызнаныя несапраўднымі.

Сёньня ж адбудзецца другі тур галасаваньня. Вынікі яго будуць абвешчаныя заўтра раніцай.