Новы праект Сяргея Міхалка Brutto змясціў на сваім канале на Youtube відэа пад назвай «Першы з’езд Brutto». У ім паказаны працэс стасункаў Міхалка і яго цяперашняга акружэння. Апроч свежаспечаных спартсменаў-спевакоў і музыкаў, тут заўважныя гітарыст Павел Траццяк, гукарэжысёр Андрэй Баброўка, сын Сяргея Міхалка Павел, журналіст Антон Кашлікаў.

У залах вялікага дома-студыі Brutto п’юць каву ды вядуць бяседы з сябрамі, трэніруюцца на манекенах, гуляюць у малы тэніс і більярд, смажаць веганскія далікатэсы, скачуць у басейн і дэманструюць свае ідэальныя татуяваныя целы. Напрыканцы відэа кампанія бярэ гітары і баян і выдае жартоўную песню пра «33 вясёлых атаманаў».

Нагадаем, 1 верасня «Ляпіс Трубяцкой» распаўся. А яго лідар Сяргей Міхалок прадставіў новы праект Brutto. За 24 дні існавання гурт выпусціў 2 кліпы і дэбютны альбом «Underdog».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?