Закон аб «асаблівым статусе» асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей будзе выконвацца толькі пры ўмове правядзення выбараў, узгодненых з Украінай. Пра гэта ў праграме «Падзеі» на тэлеканале «Украіна» заявіў віцэ-прэм'ер па рэгіянальнай палітыцы Уладзімір Гройсман.

«Закон пачне выконвацца тады, калі на пэўных тэрыторыях з'явіцца мясцовая ўлада, якая будзе мець паўнамоцтвы займацца тэрыторыямі. Новая мясцовая ўлада, у адпаведнасці з гэтым законам і мірным планам прэзідэнта, дапаможа цэнтральнай уладзе прынесці на гэтыя тэрыторыі мір, дапаможа навесці парадак ў адзінай унітарнай дзяржаве», — адзначыў Гройсман.

Таксама віцэ-прэм'ер дадаў, што вызваленыя тэрыторыі ўсходніх абласцей і «часова занятыя баевікамі» тэрыторыі не будуць фінансавацца аднолькава.

Гройсман запэўніў, што тэрыторыі, падкантрольныя ўкраінскай уладзе, будуць цалкам фінансавацца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

«Што ж тычыцца тэрыторый з асаблівым парадкам самакіравання, то для іх будуць вызначаныя адмысловыя механізмы, якія забяспечаць рашэнне праблемы фінансавання», — праінфармаваў Гройсман.

Асаблівасці гэтых спецыяльных механізмаў Гройсман не ўдакладніў.

Раней дарадца прэзідэнта Ігар Луцэнка заяўляў, што Украіна не будзе фінансаваць тэрыторыі «асаблівага статусу» Данбаса.

Раней паведамлялася, што Кіеў прапанаваў Данбасу правесці мясцовыя выбары 9 лістапада. Аднак кіраўніцтва тэрарыстычнай «ДНР» адмаўляе мірную прапанову і збіраецца правесці свае «выбары» 2 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?