Выпадак адбыўся прыкладна ў 10:46 на станцыі метро «Плошча Леніна», паведамляе Tut.by.

«На шчасце, машыніст зрабіў экстранае тармажэнне. Хлопец нейкім цудам застаўся жывы, нават сам паспрабаваў выбрацца назад на платформу», — распавёў прэс-сакратар мінскага метро Андрэй Кузьмін.

Цяпер хлопец знаходзіцца ў пакоі міліцыі. Яго ўжо агледзелі медыкі.

Затрымка ў руху метро склала 4 хвіліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0