У верасні цэны на большую частку прадуктаў у Латвіі знізіліся, паведамілі Delfi.lv ў Цэнтры па садзейнічанні сельскагаспадарчаму рынку (ЦССР).

«Змена цэнаў на прадукты ў верасні звязана галоўным чынам з сезоннымі зменамі і расійскім эмбарга. Верасень — гэта час збору ўраджаю гародніны, і ў гэты перыяд яна самая танная. Цэны на яе знізіла таксама вялікая канкурэнцыя з гароднінай з Польшчы, якая пасля закрыцця расійскага рынку шукала новыя магчымасці продажаў», — сказала кіраўнік ЦССР Інгуна Гулбе.

Па яе словах, знізіліся цэны таксама і на малочную прадукцыю, што звязана з падзеннем коштаў на сусветным рынку і з расійскім эмбарга. Але ў дадзеным выпадку зніжэнне цэнаў не такое вялікае, як можна было чакаць, і рэакцыя гандлёвых сетак на гэтую сітуацыю вельмі розная.

Як адзначыла Гулбе, цэны на прадукты ў Латвіі ў бліжэйшы час, хутчэй за ўсё, працягнуць зніжацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0