Кіраўнік Беларусі ў другі дзень візіту, 25 верасня, сустрэўся са старшынёй парламента Малдовы Ігарам Корманом і лідарамі парламенцкіх фракцый, а таксама прэм'ер-міністрам гэтай краіны Юрыем Лянкэ.

Лукашэнка мяркуе, што ў бліжэйшыя гады Малдова можа дасягнуць добрых вынікаў развіцця. «Вашу краіну за пяць гадоў можна зрабіць калі не квітнеючай, то прыгожай», — сказаў беларускі лідар. «Важна, каб пасля выбараў была адзіная кансалідацыя, ці хаця б каб ва ўрадзе не перашкаджалі працаваць», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што з даўніх часоў ведае Малдову, неаднаразова бываў там і заўсёды адчувае сябе ў гэтай краіне камфортна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?