25.09.2014 / 15:30

Парашэнка пра склады бранятэхнікі: Гэта — кансервавыя банкі, да якіх 30 гадоў ніхто не падыходзіў 2

Прэзідэнт Украіны падчас сваёй прэс-канферэнцыі востра раскрытыкаваў стан украінскага ўзбраення.

Пра склады бранятэхнікі ён заўважыў: «Гэта — кансервавыя банкі, да якіх 30 гадоў ніхто не падыходзіў».

Разам з тым ён адзначыў, што высокадакладная французская ракета ў 14 разоў даражэйшая за аналагічную ўкраінскую ракету, якую робяць на прадпрыемстве «Луч». Але французскай трэба вучыцца кіраваць два гады, а нашай гэтага не трэба».

«Мы атрымалі дазвол на закупку беспілотнікаў. Нам адмовіла толькі адна краіна. Усе астатнія далі дазвол», — дадаў ён.

Прэзідэнт Украіны сказаў, што будуць пастаўляцца ва Украіну сучасныя сродкі сувязі, і атрыманы дазвол на куплю сучасных беспілотнікаў з Еўропы.

Парашэнка таксама падзякаваў украінскай арміі і валанцёрам за ахвярнасць.

nn.by

0
Палівач / Адказаць
25.09.2014 / 20:36
У банках захоўваюць грошы, а кансервы звычайна - у бляшанках.
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
26.09.2014 / 01:39
Кінуўся я павучыць нашаніўцаў, ажно пан Палівач іх павучыў ужо. БЛЯШАНКА, а не кансервавая банка. У маім Задуб'і казалі яшчэ КАНЦЭРКА. Не ведаю, мо гэта польскае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру