25.09.2014 / 16:11

У Бабруйску ў расіяніна канфіскавана амаль 3,5 тысячы літраў нелегальнага спірту 1

У Бабруйску супрацоўнікі фінансавай міліцыі канфіскавалі 3420 літраў вадкасці з утрыманнем спірту на суму 171 млн рублёў, якую перавозіў жыхар Расіі.

Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін, 23 верасня ў Бабруйску супрацоўнікамі фінансавай міліцыі і ДАІ па вуліцы Папова была спынена аўтамашына Iveco з паўпрычэпам, якой кіраваў 34-гадовы жыхар Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі. 

«У ёй перавозілася 3420 літраў вадкасці з утрыманнем спірту на суму 171 млн рублёў вытворчасці Расійскай Федэрацыі ў пяцілітровых ПЭТ-бутэльках без наяўнасці суправаджальных дакументаў, якія пацвярджалі б легальнасць яе ўвозу, а таксама не маркіраванай ва ўстаноўленым парадку кантрольнымі знакамі Рэспублікі Беларусь», — паведаміў Шаройкін.

Як высветлілі праваахоўнікі, вадкасць з утрыманнем спірту была дастаўлена ў Бабруйск з Масквы і прызначалася для далейшага нелегальнага перапродажу ў прыватным сектары. 

«За дапушчанае парушэнне правапарушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 3 артыкула 12.27 КоАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ў памеры 15 млн рублёў з канфіскацыяй спірту. Сума штрафу ўжо выплачана ў бюджэт», — расказаў прадстаўнік фінансавай міліцыі.

0
Guinness / Адказаць
27.09.2014 / 09:44
ахвігець - ў кожным мястэчку спіртзавод (ад Вернядзвінска да Мазыра і ад Аўгустова да Мсціслаўля), што не спыняўся з польскіх часоў. Гэтым спіртам па-калені заліцца магчыма. І усё адно - знайшліся гандляры чачэнскай "палёнкай". Вось яна - адчыненая мяжа з крымінальнай дзяржавай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру