Грамадства55

Леанід Козік падаў заяву аб звальненні з пасады старшыні ФПБ

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік падаў заяву аб звальненні, але фармальна пакуль застаецца кіраўніком ФПБ. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар федэрацыі Юлія Фядотава.

фота bymedia.net

«Так, магу пацвердзіць, што Леанід Пятровіч 22 верасня звярнуўся ў Савет ФПБ з просьбай вызваліць яго ад пасады, — сказала яна. — Але на гэты момант ён з'яўляецца старшынёй, бо пасяджэння савета ФПБ яшчэ не было. А паўнамоцтвы, згодна са статутам, з яго можа зняць толькі савет».

Дата правядзення савета ФПБ пакуль невядомая, але Леанід Козік, паводле слоў Фядотавай, «настроены катэгарычна». «Гэтае рашэнне ў яго выспявала даўно. Яму ўжо 67-мы год, як ён сам неаднаразова адзначаў. Ён лічыць, што шмат зрабіў за гэтыя 12 гадоў і абірацца на з'ездзе на новы тэрмін ён не хацеў», — сказала прэс-сакратар.

Фядотава падкрэсліла: Леанід Козік вырашыў звольніцца цяпер, каб за астатні да наступнага з'езда ФПБ год (ён намечаны на верасень 2015 года) «людзі змаглі прыгледзецца да новых кандыдатаў».

«Што да домыслаў у інтэрнэце (называліся версіі, што Козіка фактычна прымусілі сысці), то Леанід Пятровіч шкадуе, што не ўсе людзі могуць зразумець, што падобныя рашэнні чалавек можа прымаць самастойна», — дадала прэс-сакратар ФПБ. 

Леанід Козік быў абраны старшынёй ФПБ летам 2002 года. Дагэтуль ён займаў шэраг кіруючых пасад у органах беларускай улады і Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Да прыходу Козіка ФПБ нейкі час успрымалася ўладамі як апазіцыйная структура: старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Уладзімір Ганчарык удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2001 года як адзіны кандыдат ад апазіцыі. Козіка лічаць стаўленікам Лукашэнкі, якому неабходна было бачыць на чале найбуйнейшай грамадскай структуры «свайго чалавека». Сустракаючыся з Козікам перад абраннем на пасаду старшыні ФПБ у ліпені 2002 года Лукашэнка, у прыватнасці, заявіў: кіраўніцтва краіны зацікаўлена ў тым, каб прафсаюзы сталі моцнай арганізацыяй — адной з асноў дзяржавы. Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што прафсаюзы заўсёды могуць разлічваць на падтрымку дзяржавы і асабіста яго як прэзідэнта. 

Менавіта пры Козіку ФПБ атрымала права выкарыстоўваць у сваёй назве назву дзяржавы, што забаронена іншым грамадскім структурам. Згодна з указам прэзідэнта ад 25 лістапада 2002 года прафцэнтр называецца «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі», тады як раней называлася «Федэрацыя прафсаюзаў Беларуская». 

У 2003 годзе Козік выступаў з ініцыятывай аб працягу тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі. Каментуючы прапанову прафсаюзаў Азербайджана пераабраць Гейдара Аліева на наступны прэзідэнцкі тэрмін, Козік, у прыватнасці, заявіў: «Так, бачыце, Аліева можна вылучыць іх прафсаюзу, а нам нельга, ці што? Чаму… мне кажуць: «Козік, ты не можаш?» Прыйдзе час — я таксама вылучу нашага прэзідэнта або праініцыюю рашэнне па трэцім, пятым там тэрміне… Трэба наогул убраць усе тэрміны. Ніякіх тэрмінаў не павінна быць — чаго народ хоча, тое народ робіць». 

У ліпені 2011 года Козік прапанаваў уручыць Аляксандру Лукашэнку Нобелеўскую прэмію ў галіне эканомікі. «Ідэя Аляксандра Лукашэнкі аб неабходнасці пабудовы сацыяльна арыентаванай дзяржавы заслугоўвае Нобелеўскай прэміі ў галіне эканомікі. Пройдзе дзясяткі два гадоў, і я ўпэўнены, што сучасныя эканамісты сфармулююць матрыцу эканамічных механізмаў, якія дазволяць вырашаць задачы такога грамадства», — заявіў Козік у інтэрв'ю газеце ФПБ «Беларускі час».

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў14

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася3

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі32

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць