Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка выступае катэгарычна супраць увядзення міратворцаў на тэрыторыю Украіны.

Пра гэта ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанні журналістаў.

«На тэрыторыі Украіны ніякіх міратворчых кантынгентаў не будзе. Кропка», — заявіў Парашэнка.

Паводле яго слоў, міратворчых кантынгентаў не будзе, паколькі вопыт Прыднястроўя і іншых «замарожаных» канфліктаў, дзе знаходзяцца міратворцы, паказвае на тое, што краіна губляе суверэнітэт на гэтай тэрыторыі.

Парашэнка адзначыў, што будзе назіральная місія АБСЕ. На тэрыторыі Украіны ўжо працуе 500 назіральнікаў АБСЕ.

У чацвер, па словах Парашэнкі, прыбываюць першыя беспілотнікі, якія будуць выкарыстаныя для кантролю за рэжымам спынення агню і за адводам цяжкай артылерыі, сістэм залпавага агню і іншых сродкаў паражэння за межы іх лімітавай далёкасці.

Кантраляваць гэты працэс будзе АБСЕ.

«Мы даб'ёмся таго, каб гэты пункт ужо падпісаных дамоўленасцяў быў выкананы», — адзначыў Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?