«У матэматычным выражэньні паўтарылася сытуацыя зь перамогай Мілінкевіча на Кангрэсе дэмакратычных сілаў у 2005 г. — мая лінія перамагла з адноснай большасьцю галасоў» — пракамэнтаваў НН сытуацыю вакол вынікаў першага дня зьезду Партыі БНФ Вінцук Вячорка. Па словах В. Вячоркі, гэта сьведчыць пра тое, што яго падтрымала большасьць. «Падліковая камісія агучыла вынікі галасаваньня, паводле якіх я быў прызнаны старшынём, аднак, наколькі я ведаю, гэта было на словах аспрэчана Міхалевічам. Заўтра будзем разьбірацца, дамо праўную ацэнку вынікам галасаваньня» — зазначыў сп. Вячорка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0