25.09.2014 / 18:24

Навукоўцы назвалі ідэальную тэмпературу для добрага сну 6

А таксама распавялі, у колькі трэба класціся, каб падтрымаць імунітэт.

Нехта прывык спаць з адчыненымі вокнамі нават у халодны час года, а нехта «закаркоўвае» ўсе шчыліны, баючыся найменшага скразняку. Якая тэмпература ў спальні лепш за ўсё спрыяе здароваму сну?

Даследаванні на гэтую тэму былі праведзеныя адначасова ў некалькіх замежных навуковых цэнтрах, і эксперты прыйшлі да высновы: для паўнавартаснага аднаўлення ў начны час нашаму арганізму патрабуецца так званае стан тэрманейтральнасці.

На практыцы гэта азначае:

— калі вы спіце без коўдры і цёплай піжамы — напрыклад, летам, то ў пакоі павінна быць плюс 30 — 32 градусы;

— калі апранаеце любімую піжаму і захутваецеся у коўдру, то аптымальная тэмпература для спальні — 16 —19 градусаў цяпла. Гэта даволі-такі халаднавата — у ацяпляльны сезон нашы кватэры ў сярэднім праграваюцца да 22 — 24 градусаў. Таму для падтрымання «правільнай» начной атмасферы пажадана не толькі праветрываць пакой на ноч, але і пакідаць адкрытую фортку.

Пры прахалоднай тэмпературы лепш выпрацоўваецца гармон мелатанін, тлумачаць эксперты. Яго называюць гармонам сну, а таксама маладосці і здароўя. Паколькі менавіта мелатанін рэгулюе працу ўсёй эндакрыннай сістэмы арганізма, зладжаны ход нашага біялагічнага гадзінніка, а таксама адказвае за моцны імунітэт.

А вось для таго, каб хутчэй заснуць — не круціцца і не лічыць авечак — і добра выспацца, трэба арыентавацца на ўздымы выпрацоўкі мелатаніну ў арганізме. «Першы натуральны ўсплёск выкіду мелатаніну ў нас адбываецца прыкладна ў 11 гадзін вечара, наступны — у гадзіну ночы», — тлумачыць навуковец-герантолаг, эксперт па генетыцы старэння і даўгалецця Аляксей Маскалёў. Менавіта ў гэты час наш арганізм лепш за ўсё гатовы да сну. І, калі вам удасца загнаць сябе ў ложак і заснуць да паўночы, то лічыце, што злавілі ўдачу за хвост: даказана, што самае актыўнае, аздараўленчае і амаладжальнае дзеянне мелатаніну прыпадае на перыяд з 12 ночы да 4 раніцы.

У цэлым жа для падтрымання імунітэту, а таксама паўнавартаснага адпачынку мозгу навукоўцы і лекары раяць спаць 7,5 — 8 гадзін. Вядома, камусьці можа хапіць і меншага тэрміну, але для сярэдняга чалавека менавіта такая працягласць сну па-ранейшаму лічыцца найлепшай.

0
Мордехай В. / Адказаць
25.09.2014 / 19:24
Наогул, 16-19 градусаў - бадай налепшая тэмпература для ўсяго.
0
. / Адказаць
25.09.2014 / 19:30
Пры 32 градусах у пакоі можна здохнуць.
0
фцф / Адказаць
25.09.2014 / 21:50
Пасьля 27гр. спаць становіцца цяжка. Прынамсі для беларуса.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру