25.09.2014 / 19:44

На канцэрце Макарэвіча ў Маскве распылілі пярцовы газ ВІДЭА 7

kommersant.ru

У Маскве ў Доме музыкі невядомыя сёння, 25 верасня, сарвалі канцэрт Андрэя Макарэвіча.

Пра гэта відавочца Аліна Купервасер паведаміла ў эфіры Дождя.

«Шчыра кажучы, гэта ганьба і непрыемна. Мы былі ў зале, і недзе на 38-й хвіліне выступу дзесьці чвэрць першага шэрагу ў так званай віп-зоне ўстала чалавек пяць-шэсць мужчын, такіх немаладых, я думаю, гадоў 25-30.

З крыкамі «Макарэвіч — здраднік, прадаў радзіму» і ўсякімі словамі пра ганьбу яны раскідалі шмат аркушоў А4 белых нібыта», — распавяла яна.

Па словах Купервасер, пасля гэтага Макарэвіч сказаў: «Дзякуй, калі вы скончылі, дазвольце, я працягну канцэрт», і гледачы сталі апладзіраваць, падтрымліваючы яго.

Мужчыны, якія спрабавалі сарваць выступ, былі нейтралізаваныя аховай.

Аднак потым людзі, кашляючы, пачалі пакідаць першыя шэрагі, і стала ясна, што невядомыя распырскалі па зале пярцовы спрэй.

У выніку Макарэвіч і яго гурт, як і ўсе астатнія гледачы, таксама былі вымушаныя пакінуць залу.

Пазней адказнасць за акцыю ўзялі на сябе актывісты партыі «Другая Россия».

 Відэа

Андрэй Макарэвіч неаднаразова рэзка выказваўся наконт падзей ва Украіне і Крыме.

У прыватнасці, ён выступаў з асуджэннем расійскіх уладаў і падтрымліваў Майдан. У жніўні 2014 па запрашэнні прэзідэнта Фонду валанцёраў Украіны Цімафея Нагорнага ён паехаў гастраляваць у Данбас.

У Расіі некалькі канцэртаў Макарэвіча адменена па надуманых («тэхнічных») прычынах, а ў Дзярждуме прапанавалі пазбавіць музыканта ўсіх ганаровых званняў і ордэна «За заслугі перад Айчынай».

Дарэчы, 3 кастрычніка Андрэй Макарэвіч выступіць у Мінску, у Палацы спорту.

0
Цар-пуцька / Адказаць
25.09.2014 / 20:04
Наша служба небяспечна і цяжка... Калі гадзіць - дык уж гадзіць да канца... Калі Макарэвіч тут у нас герой... Ды лізаць мяне не хоча... Пазмываю ўсіх агромністай валной... Задушу ўсіх баблом і ўсёй шпаной... Прасцітушкі - днём і ноччу.
0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
25.09.2014 / 20:12
Пры ўсёй павазе да мужнасці Макарэвіча, сцверджанне пра яго падтрымку Майдана, мякка кажучы, спекулятыўнае. Пад час Майдану ён быў на плянавым канцэрце ў Кіеве, але не на Майдане і тады там, дзе выступаў, выражаў спадзеў, што "это безобразіе скоро закончітся" (хто не лянуецца - паглядзіце мат-лы пра яго мінулагодні снежаньскі канцэрт у Кіеве). Макарэвіч перайшоў ад татальнага кампраміса і лаяльнасці Пуціну да грамадзянскай пазіцыі с захопам Крыма
0
. / Адказаць
25.09.2014 / 20:13
Аматары музыкі з Лубянскай народнай рэспублікі.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру