25.09.2014 / 22:32

Трагедыя на Наваполацкай ЦЭЦ: загінулі два чалавекі 4

Следчым камітэтам Беларусі распачата крымінальная справа па факце гібелі працоўных ААТ «Белэнергарамналадка» на падставе ч. 3 арт. 306 КК (парушэнне правілаў аховы працы).

Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Сяргей Кабаковіч. 

Следчымі праведзены шэраг аглядаў на прадпрыемстве. Праводзіцца канфікацыя дакументацыі, вядуцца допыты спецыялістаў Наваполацкай ЦЭЦ. Прызначаны экспертныя даследаванні. Следчая група працягвае працу на месцы. 

Сёння днём на тэрыторыі Наваполацкай ЦЭЦ (філіял РУП «Віцебскэнерга») падчас вытворчасці рамонтных работ загінулі двое працоўных ААТ «Белэнергарамналадка». Паводле папярэдняй інфармацыі, яны праводзілі рэканструкцыю паравой турбіны. 

Для аказання метадычнай дапамогі на месца здарэння скіраваліся следчыя цэнтральнага апарата Следчага камітэта Беларусі, якія маюць досвед у расследаванні крымінальных спраў па фактах аналагічных здарэнняў.

0
Пятрусь / Адказаць
25.09.2014 / 23:12
Гэта ўжо клясыка. Адні праводзілі рэканструкцыю а другія ўключылі пар. На маім прадпрыемстве было тое ж самае - толькі з маслам. На шчасьце на мейсцы здарэньня не было персанала
0
padarozhny / Адказаць
26.09.2014 / 08:21
"падчас вытворчасці рамонтных работ" ============================== Нашмат лепш сказаць "падчас правядзення/выканання рамонтных работ"
0
belariy / Адказаць
26.09.2014 / 09:25
ніхто там нічога не ўключаў. проста ад вялікага ціску сарвала нейкую заглушку з рэзервуара з парай. яшчэ ня ведаю, верагодна з-за таго, што абсталяваньне ўжо старое, а ціск вялікі (тэмпература пары каля 200 градусаў). шкад хлопцаў. аднаму ўвогуле яшчэ 26 было. нават пажыць не пасьпеў.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру